Напэўна, самы экзастэнцыяльны спектакль стварыў тэатр танца "КARAKULI" - "Адзін у квадраце".

Гэты спектакль на ўзроўні прадчування візуальнымі карцінкамі звязаны паміж сабой пачуццём агульных жахаў, распавядае пра недахоп любві ў нашай рэчаіснасці, адсутнасць едансці, гармоніі, сэнсаў як такавых. Чалавек першапачаткова адзінокі, адзін у квадраце, дзе квадрат, - гэта яго уласныя абмежаваннi. Пад час працы над спектаклям, калектыў тэатра "КARAKULI" шоў ад формы, а не ад ідэі, таму ўсведамленне аб чым жа спектакль нараджалася і з’яўлялася вельмі доўга. Танцоры шмат экспераментавалі, выконвалі пэўныя задачы, каб аб’яднаць танцораў у групу. І праз такую сумесную працу нараджаліся формы, новыя для калектыва.

Што да ідэі, то яна застаецца паміж радкоў. Рэжысёр спектакля Вольга Лабоўкіна прызнаецца: "Спектакль "Адзін у квадтаце" сугучны з тым, што я сама зараз перажываю ў жыцці. Мне здаецца , што не трэба даваць спектаклю апісанні, пэўныя азначэнні, каб глядач прыходзіў вольны ад уселякіх установак. У спектаклі вельмі шмат жывых сцэн, імправізацыі, акторы маюць пэўную волю дзеянняў на сцэне. Я бы не жадала, каб гледач прыходзіў на наш спектакль з чаканнем таго, што яго будуць забаўляць. Спектакль накіраваны на павышэння парога адчувальнасціі, на электрызаваную прысутнасць гледача разам з намі ў агульной прасторы. Я бы жадала, каб гледач рэагаваў на дробязныя рухі на сцэне, а не толькі на яркія моманты. З гэтым цікава працаваць, ствараць напрамкi, сыходзячы з таго, што мы завалодалі ўвагай гледача. Спектакль "Адзін у квадраце" не з тых, якія накіраваны на шматтысячныя залы, ён празрыста шчыра імкнецца да кожнага гледача".

Марына Елiстратава